АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Кацярына Барнукова: Незалежным экспертам немажліва працаваць у Беларусі

У Беларусі расце колькасць экспертаў у розных галінах жыцця краіны, якія вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных матывах. 



Падчас прэс-канферэнцыі «Экспертная супольнасць пад ударам рэпрэсіяў: што далей?» сітуацыю ацаніла акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова: 

„Мяне насцярожвае тое, што сухіх лічбаў у адкрытым доступе становіцца ўсё менш. Напрыклад Белстат нядаўна прыбраў дэталізацыю па выпуску прадукцыі нафтаперапрацоўчай і хімічнай прамысловасці. Яны схавалі ўсю дэмаграфію і ўвогуле нейкія дадзеныя, якія мы раней замаўлялі і куплялі. Цяпер мала хто іх будзе замаўляць. У нас няма асобы, якая можа напісаць такі афіцыйны запыт”. 

На думку Кацярына Барнуковай, асобнай праблемай у Беларусі зяўляецца не толькі збор і аналіз дадзеных, але і фактычнае данясенне аналітычнай інфармацыі да грамадства. Сітуацыю пагаршае фактчная адустнасць незалежных СМІ ў краіне.

09:13 25/07/2021


Загрузка...
Загрузка...