АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На волю выйшла Ніна Лабковіч

На волю выйшла Ніна Лабковіч, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Ban, паведамляе тэлерам-канал @viasna96. 

Яна знаходзілася за кратамі з 14 ліпеня. Ніну Лабковіч затрымалі разам з мужам, праваабаронцам Уладзімірам Лабковічам, у межах нейкай крымінальнай справы.

Уладзімір Лабковіч — юрыст пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна", які нядаўна трапіў пад "зачыстку" грамадзянскай супольнасці. Ён застаецца за кратамі.

У Лабковічаў трое непаўналетніх дзяцей, піша euroradio.fm


21:06 23/07/2021


Загрузка...
Загрузка...