АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Улады ліквідуюць яшчэ тры праваабарончыя арганізацыі

Улады ліквідуюць грамадскую арганізацыю "Цэнтр прававой трансфармацыі". Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб. 

Арганізацыя займалася "павышэннем прававой культуры, арганізацыяй асветніцкай, аналітычнай і даследчай дзейнасці ў галіне права". 

14 ліпеня сілавікі прыходзілі з ператрусам  у офіс цэнтра і да дырэктаркі Вольгі Смалянка. 

Пазней стала вядома. што ліквідуюць таксама "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый" і праваабарончы цэнтр "Human Constanta". Дата рашэння Мінгарвыканкама ва ўсіх аднолькавая — 22 ліпеня. 

Апошнім часам інфармацыя пра ліквідацыю тых ці іншых грамадскіх арганізацый прыходзіць штодня. На нарадзе 22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што ў Беларусі каля 2000 такіх арганізацыяў.

09:50 23/07/2021


Загрузка...
Загрузка...