АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Журналістка Інэса Студзінская чацвёрты дзень галадае за кратамі

Журналістка Інэса Студзінская чацвёрты дзень трымае галадоўку пратэсту за кратамі, паведамляе Радыё Свабода. 




У чацвер да яе на Акрэсціна зноў паспрабуе трапіць адвакат. Жанчына, якая была са Студзінскай у адной камеры і выйшла на волю, расказала сваякам, што на праблемы са здароўем яна не скардзіцца (ёй 64 гады), трымаецца бадзёра, адстойвае свае правы. Бытавыя ўмовы ў камеры кепскія. Па начах бывае халодна, матрацаў не выдалі, святло на ноч не выключаюць. Магчыма, 22 ліпеня Інэсе Студзінскай аддадуць перадачу.

16 ліпеня пасля ператрусаў былі затрыманыя журналісты Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі (толькі да яго 21 ліпеня здолеў трапіць адвакат) і Інэса Студзінская. Яны шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, а летам-восенню 2020-га былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі. Тэрмін утрымання працягнуты да 10 дзён. Дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюць журналістаў. Студзінская, Груздзіловіч і Дашчынскі прызнаныя палітвязнямі.

09:34 22/07/2021


Загрузка...
Загрузка...