АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шляха да згоды не бачу, але канфлікт можа быць патушаны — Арцём Шрайбман

Шляхоў да згоды паміж прыхільнікамі пераменаў і прыхільнікамі ўлады ў Беларусі палітолаг Арцём Шрайбман не бачыць. Пра гэта ён казаў падчас онлайн-сустрэчы Інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч. Вытрымкі з яго выступлення публікуе "Радыё Свабода".

Шляха да згоды не бачу, але канфлікт можа быць патушаны — Арцём Шрайбман
Сустрэча была прысвечана "чырвонаму чалавеку". Гэты чалавек баіцца будучыні, перакананая пісьменніца Святлана Алексіевіч. Менавіта гэтая ўласцівасць, на яе думку, шмат у чым паўплывала на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

Галоўная праблема "чырвонага чалавека" ў тым, перадае Еўрарадыё, што ён можа не ведаць, чаго ён хоча, мяркуе Арцём Шрайбман.

"Таму што нават Лукашэнка шмат гадоў не можа сфармуляваць пазітыўны вобраз развіцця краіны. Калі яго нябожчык Юрый Зісер спытаў: "Якой вы бачыце Беларусь у 2030 годзе" — Лукашэнка адзінае, што змог яму сказаць, што незалежнай краінай", — нагадаў палітолаг.

Ідэалогія такіх людзей працуе ад зваротнага. Яны ведаюць, чаго яны не хочуць (як у 90-я, як ва Украіне) — і гэтыя фобіі становяцца важней, чым мэты.

Грамадскі канфлікт, які паўстаў у Беларусі — гэта па сутнасці супрацьстаянне людзей, якія хочуць пераменаў, і "чырвонага чалавека".


 

 На думку Шрайбмана, у Беларусі цяпер назіраецца настолькі моцны раскол у грамадстве, што яго "вельмі складана сшыць". Прычым, па яго адчуваннях, супрацьстаянне толькі паглыбляецца, "становіцца падобным на падспудную грамадзянскую вайну, якая пакуль не выліваецца ў прамое ўзброенае сутыкненне".

"Я мяркую, што гэты каштоўнасны разлом будзе з намі заўсёды. На адным баку — вялікая талерантнасць да гвалту, прымат калектыву, прымат дзяржавы. Гэта не значыць, што на тым баку ўсе садысты, там проста іншае стаўленне да сіле", — кажа палітолаг.

Ён не бачыць магчымасцяў для пераадолення гэтага расколу. Па яго словах, можна казаць толькі аб тушэнні канфлікту. І тут палітолаг дапускае два шляхі.

"Гэта знешняя пагроза, якая аб'ядноўвае грамадства. Я не хацеў бы гэтага, так як гэта азначае вайну. Другі варыянт — гэта сыход Лукашэнкі. Ён галоўная канфліктагенная фігура, вакол яго немагчыма збудаваць кампраміс", — адзначае Шрайбман.

Пры гэтым ён перакананы, што ў будучыні, "каб дапамагчы чалавеку, грамадству прыйдзецца пераключыцца на новую парадак дня".

"Эксперты кажуць, што шлях пераадолення канфлікту — гэта пакінуць канфліктны парадак дня ў мінулым. Развітыя інстытуты могуць паглынаць канфлікты каштоўнасцяў. Гэта будзе важнейшае за любыя рэформы", — падкрэсліў Арцём Шрайбман.

09:05 16/04/2021


Загрузка...
Загрузка...