АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мужа палітвязеня праваабаронцы Таццяны Гацура-Яварскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў

Як стала вядома «Белсат», мужа затрыманай праваабаронцы Таццяны Гацура- Яварскай Уладзіміра Яворскага дэпартуюць з Беларусі.



Тым часам сёння самой Таццяне павінны прад'явіць абвінавачванне або выпусціць.

Нагадаем, Таццяне Гацура-Яварскай можа быць прад'яўленае абвінавачванне па арт. 293 КК ч. 3 ( "фінансаванне масавых беспарадкаў").

Яна была затрыманая 5 красавіка і змешчана ў ізалятар разам з іншымі арганізатарамі выставы, прысвечанай медыкам - "Машына дыхае, а я - не".

Яе калегаў аштрафавалі.


11:25 15/04/2021


Загрузка...
Загрузка...