АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Падпалкоўнік МУС: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

Ці здольныя беларускія сілавікі выконваць самастойную палітычную ролю?

Пра гэта ў «Размове» на Белсаце разважаюць Віталь Цыганкоў і былы супрацоўнік Міністэрства ўнутраных справаў Юрый Гушча.

Сёння сілавыя структуры – асноўнае апірышча ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць яны разам да канца? І так, і не – мяркуе госць студыі. Сістэма не маналітная, мае ўласныя праблемы, развязаць якія сённяшнія ўлады не здольныя.

«Запэўніваю вас: прыйдзе дзень, калі пераходзіць на бок народу будуць цэлыя падраздзяленні. Цяпер сістэма нагадвае кінуты ў гарачую ваду кавалак мыла. Што з мылам адбываецца, усім зразумела», – лічыць Юрый Гушча.

15:03 14/04/2021


Загрузка...
Загрузка...