АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі

Даклад аб катаваннях у Беларусі і нежаданні ўладаў расследаваць гэтыя факты быў прэзентаваны напярэдадні ў сетцы. Дакумент падрыхтавалі праваабаронцы расійскага Камітэта супраць катаванняў і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў.


Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
У аснову дакумента ляглі сведчанні 13 грамадзян, якія сталі ахвярамі незаконнага гвалту з боку сілавікоў у перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года. У чатырох выпадках гаворка ідзе аб гвалце падчас затрыманні ці пасля яго. Яшчэ пяць спраў тычацца прымянення гвалту ў РУУС. Астатнія чатыры гісторыі — гэта справы аб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.

12 з 13 падзей адбываліся ў Мінску, толькі адна справа аб гвалце — з Віцебска.

"Большасць нашых заяўнікаў адмаўляюць удзел у якіх-небудзь акцыях пратэсту ў момант свайго затрымання, што часцей за ўсё пацвярджаецца і сабранымі падчас грамадскага расследавання матэрыяламі", гаворыцца ў дакуменце.

Большасць з пацярпелых, чые справы ляглі ў аснову дакладу, распавядалі, што іх праганялі праз "калідоры дубінак". Некаторыя паведамлялі аб сэксуальным гвалце або падобных пагрозах. Іншыя ўзгадвалі, як іх часам прымушалі знаходзіцца ў ненатуральных позах, а таксама пра ўтрыманне у перапоўненых камерах без вады і ежы.

"Супрацоўнікі праваахоўных органаў актыўна ўжывалі сілу ў дачыненні да ўжо затрыманых асоб, якія не ўяўлялі ніякай пагрозы і не аказвалі ніякага супраціву", – адзначае юрыст Камітэта супраць катаванняў Дзмітрый Казакоў.

Паводле ацэнкі праваабаронцаў, гэта рабілася для таго, каб запалохаць і зняважыць людзей. "Сабраныя доказы сведчаць пра наўмысны характар актаў жорсткага абыходжання", настойвае юрыст камітэта.

У дакладзе таксама аналізуецца нежаданне ўладаў рэагаваць на скаргі пацярпелых ад гвалту грамадзян. Да 9 верасня, па афіцыйных дадзеных, у Следчы камітэт Беларусі паступіла больш за 1800 такіх скаргаў. Але ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў па фактах, выкладзеных у скаргах, да гэтага часу не ўзбуджана.

Аўтары дакладу падрабязна прааналізавалі ўсе хітрыкі, якімі карыстаецца ўлада, каб пазбегнуць распачынання крымінальных спраў у дачыненні да сілавікоў.

"Тое, што мы назіраем, – гэта палітычна матываваны адмова ў правасуддзі",– заявіў генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў Геральд Стаберок.

На яго думку, з улікам таго, што ў Беларусі так і не адбылося паўнавартаснага расследавання катаванняў, "настаў час для стварэння міжнароднага органа, які б заняўся расследаваннем маштабных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі".

09:14 27/01/2021


Загрузка...
Загрузка...