АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пуцін пракаментаваў фільм-расследаванне пра палац у Геленджыку

Прэзідэнт Расіі заявіў, што ні ён, ні яго сваякі не валодаюць палацам у Геленджыку, пра які Фонд барацьбы з карупцыяй паведаміў у фільме «Палац для Пуціна».


Аб гэтым Пуцін сказаў у час размовы са студэнтамі, піша meduza.io

«Я не глядзеў гэтага фільма проста за адсутнасцю вольнага часу для прагляду такой … такой інфармацыі. Але гартаў відэападборкі, якія прынеслі памочнікі. Адразу хачу адказаць на ваша пытанне: нічога з таго, што там паказана ў якасці маёй уласнасці, ні мне, ні маім блізкім сваякам не належыць і ніколі не належала. Ні-ко-лі».


15:05 25/01/2021


Загрузка...
Загрузка...