У Мінску затрыманая маці пецярых дзяцей — "апазналі па фота з нейкай акцыі"
22 студзеня ў Мінску затрыманая шматдзетная маці Вольга Баброва.
Аб затрыманні ў фэйсбуку напісала пісьменніца Ганна Севярынец. Па яе словах, Вольгу запрасілі прыехаць у РУУС "для тлумачэнняў". Пасля гэтага жанчыну адправілі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе з-за каранавірусу не прымаюць перадачы. Чацвёра з пяці дзяцей затрыманай — непаўнагадовыя.
"Хаця б фармальна, але хочацца спытацца — за што? Ні за што: нібыта апазналі па фота з нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць", — піша Севярынец.
16:07 24/01/2021
Загрузка...
Загрузка...