АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Маскве затрымалі Юлію Навальную — жонку Аляксея Навальнага

Яна таксама ўдзельнічала ў акцыі пратэста.

Жонку Аляксея Навальнага Юлію затрымалі непадалёк ад Пушкінскай плошчы і Цвярской вуліцы, дзе праходзіць дэманстрацыя.

 

У сталіцы Расіі працягваецца акцыя пратэсту ў падтрымку затрыманага Аляксея Навальнага. На акцыю, паводле журналістаў, выйшлі каля 20 тысяч пратэстоўцаў.

 

Юлія Навальная вярнулася з Расію разам са сваім мужам Аляксеем 17 студзеня. Аляксей Навальны быў затрыманы проста ў аэрапорце Шарамеццева. Напярэдадні 23 студзеня па ўсёй Расіі прайшлі затрыманні найбліжэйшых паплечнікаў Навальнага, а таксама супрацоўнікаў яго Фонду барацьбы з карупцыяй, нагадвае «Свабода».

16:24 23/01/2021


Загрузка...
Загрузка...