АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў

У сталіцы заўважаныя новыя "Рубяжы" на базе Toyota.

23 студзеня ў цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Верагодна, гэта звязана з сённяшняй вулічнай акцыяй, анансаванай некалькімі буйнымі телеграм-каналамі.

Калону спецтэхнікі заўважылі на праспекце Незалежнасці. Яна праязжала міма цырка ў бок Кастрычніцкай плошчы. Верагодна, яна спыніцца на адным з "традыцыйных" месцаў: каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса ці ў праездах ўздоўж моста каля будынку БДПУ.

На тэрыторыю Акадэміі МУС заехала некалькі аўтобусаў-гармонікаў з завешанымі вокнамі. Падчас пратэстных акцый на такіх перавозяць байцоў АМАП.

euroradio.fm
14:29 23/01/2021


Загрузка...
Загрузка...