АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён

За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году — ужо 209 дзён, а галадае з 15 снежня, нагадвае «Радыё Свабода».



«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён
«Ігар працягвае галадоўку, — расказаў адвакат палітвязня Дзмітрый Лепрэтар, які наведаў Ігара ў жодзінскім СІЗА 21 студзеня. — Ён выглядае не вельмі добра, але сцвярджае, што адчувае сябе прыкладна так жа, як і мінулы раз. Яго турбуе ціск. Ён змяняецца на працягу дня. Дастаткова сур’ёзна. Ігара перавялі ў новую камеру, гэта здарылася ўчора. Гэта суседняя камера, там тры відэакамэры, яна ўся праглядаецца. У ранейшай камеры Ігара назірання не было. Цяпер Ігар фактычна знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем».

Па словах адваката, 21 студзеня Ігар атрымаў каля 70 лістоў. Ён стараецца адказваць на ўсе, наколькі хапае сілаў. Таксама палітвязень перадае вялікую падзяку святарам, якія выступілі з паручальніцтвамі за яго.

«Ігар таксама ведае пра галадоўкі, якія абвешчаныя ў знак салідарнасці з ім. Ён просіць людзей спыніць іх. Матывуе тым, што яго галадоўка была асабістым выбарам, які прадыктавалі абставіны, у якія Ігар трапіў. Праявіць салідарнасць можна іншымі метадамі, якія не падвяргаюць жыццё небяспецы. Ігар ведае, што такое галадоўка і разумее, што гэта вельмі складана».


19:01 22/01/2021


Загрузка...
Загрузка...