АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Бабруйску з самай раніцы праходзяць вобшукі ў актывістаў

Мясцовы тэлеграм-канал «Бабруйск онлайн» паведамляе пра ператрусы ў пяці чалавек. Дакладна вядома, што прыходзілі і забралі тэхніку ў двух.

Адзін з іх – Андрэй Сініца, якога ўвосень затрымалі і судзілі за зніч каля помніка ахвярам рэпрэсій, а потым пагражалі паставіць сям’ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. Сёння, як распавёў Белсат сын Андрэя, з самай раніцы да іх прыйшлі з ператрусам, нібыта ў рамках крымінальнай справы за абразы супрацоўнікаў міліцыі.

На 13 гадзін сталі вядомыя імёны 9 чалавек. Іх затрымалі, некаторых павезлі ў СК, некаторыя – у РАУСе. Сувязі з імі няма. Дакладная прычына ператрусаў і затрыманняў невядомая, імаверна – крымінальная справа за абразу супрацоўнікаў міліцыі.

Сярод затрыманых – карэспандэнт мясцовай газеты «Бабруйскі кур’ер». Як распавяла ягоная сястра, каля 9 раніцы прыйшлі з ператрусам, забралі жорсткі дыск, тэлефоны, у тым ліку яе тэлефон. Качан цяпер знаходзіцца ў УУС. Прычына затрымання невядомая.




14:56 22/01/2021


Загрузка...
Загрузка...