АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Страйкоўцы заявілі ў адказ, што не будуць весці няікіх перамоваў з кіраўніцтвам "Беларуськалію".

Страйкам "Беларуськалію" адказаў на заяву кампаніі, што яна гатовая прыняць назад звольненых страйкоўцаў.

Страйкоўцы заявілі ў адказ, што не будуць весці няікіх перамоваў з кіраўніцтвам "Беларуськалію".
Як распавядала Еўрарадыё, пад ціскам нарвежскай кампаніі Yara кіраўніцтва "Беларуськалію" паведаміла, што здыме са звольненых шахцёраў усе спагнанні і чакае ад іх заявы аб прыняцці на працу.

Страйкоўцы заявілі ў адказ, што не будуць весці няікіх перамоваў з кіраўніцтвам "Беларуськалію". 

"Прапанова аднавіць чальцоў страйку на працы — гэта шырма для нарвежскай кампаніі Yara для заключэння новага кантракту. А таксама спроба разваліць страйк. Мы ведаем, што адноўленыя работнікі усё роўна праз некаторы час пасля таго, як сітуацыя супакоіцца, будуць звольненыя па надуманых падставах. Іншадумства на "Беларуськаліі" ніколі не віталася", — гаворыцца ў ТГ-канале страйкама.

Шахцёры падкрэсліваюць, што яны пачалі страйк, бо не маглі мірыцца з беззаконнем у Беларусі. Таму гаворкі пра спыненне страйку, па іх словах, можна будзе весці тоькі пасля таго, як будуць выкананыя законныя патрабаванні:

— прызнаць вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі;

— спыніць пераслед за грамадзянскую пазіцыю;

— вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўдзельнікаў мірных пратэстаў;

— пачаць крымінальныя справы на супрацоўнікаў сілавых структур, якія парушалі закон;

— правесці новыя сумленныя выбары;

— прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну да адказнасці за злачынства супраць народа і фальсіфікацыю выбараў.

"Важна цяпер не паддавацца на саступкі і падачкі злачыннай улады. У нас адна мэта — змяніць рэжым, які парушае базавыя правы людзей", — канстатуюць страйкоўцы.


19:58 21/01/2021


Загрузка...
Загрузка...