АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Справу Белгазпрамбанка", па якой праходзіць Бабарыка, перадалі ў Вярхоўны суд

"Справу Белгазпрамбанка", па якой праходзіць былы кіраўнік праўлення гэтага банку Віктар Бабарыка, перадалі ў Вярхоўны суд. Расследаваннем займалася Следчае ўпраўленне КДБ. Генпракуратура "прыйшла да высновы аб ўсебаковым і аб'ектыўным даследаванні яго абставінаў, поўным адпаведнасці абвінавачванні сабраным па справе доказам".


Сем фігурантаў справы знаходзяцца пад вартай (у тым ліку і Бабарыка), адзін — пад хатнім арыштам. Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Адвакат Дзмітрый Лаеўскі заявіў, што абвінавачванне не даказанае.

Адвакат Бабарыкі: абвінавачанне не даказанае
Топ-менеджараў банка Кірыла Бадзея, Аляксея Задойку, Сяргея Дабралета, Сяргея Шабана, Аляксандра Ільясюка, Дзмітрыя Кузьміча вінавацяць у атрыманні хабару арганізаваннай групай у асабліва буйным памеры, а заснавальніка ТАА "Актыўлізінг" Віктара Кабяка — у дачы хабару ў буйным памеры.

"Справа Белгазпрамбанка" з'явілася пасля таго, як Віктар Бабарыка заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. У выніку яго затрымалі, а ў выбарах не далі паўдзельнічаць.

12:24 21/01/2021


Загрузка...
Загрузка...