АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ціханоўская заклікае ЕС дапамагчы з вакцынацыяй беларусаў ад COVID-19

На яе думку такая вакцынацыя можа быць рэалізавана праз праграму развіцця ААН


Першыя на чарзе - медыкі. Беларускія бальніцы ў суботу, 16 студзеня, пачалі атрымліваць партыі расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спадарожнік V». Таксама паведамляецца пра тое, што прывіваць збіраюцца студэнтаў.

Аднак вядома, што для гэтых мэтаў атрымана партыя за ўсё з 170 тысяч доз вакцын, гэта значыць на 85 тысяч чалавек, што проста мізэр на фоне іншых еўрапейскіх дзяржаў, дзе вакцынацыя ўжо ідзе поўным ходам.

Беларусам жа кіруючы рэжым нават расійскую вакцыну прапануе пачакаць да красавіка, калі яе пачнуць вырабляць у нашай краіне. Але нешматлікія рызыкнуць прышчапляцца такой вакцынай.

І колькі за гэты час яшчэ памрэ людзей, можна толькі здагадвацца і меркаваць.

У сувязі з крытычнай сітуацыяй, якая склалася ў нашай краіне, Святлана Ціханоўская  напісала ліст у Еўракамісію, у якім распавяла пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі.



16:17 20/01/2021


Загрузка...
Загрузка...