АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Спецпрадстаўнік ЕС заклікае вызваліць Ігара Лосіка, які месяц галадае за кратамі

Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар заклікае афіцыйны Мінск вызваліць палітвязня Ігара Лосіка, які ўжо 34 дні галадае за кратамі — пратэстуе супраць свайго ўтрымання з чэрвеня 2020-га ў зняволенні.

Патрабуе вызваліць і ўсіх палітвязняў, якіх у нашай краіне налічваецца ўжо 187. Пра гэта спецпрадстаўнік Еўрасаюза напісаў у Twitter,  перадае "Еўрарадыё".

У панядзелак Гілмар па відэасувязі абмеркаваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з Святланай Ціханоўскай і яе памочнікамі. Ціханоўская распавяла пра кансультанта Радыё Свабода, адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігара Лосіка, які даўно галадае і "можа памерці — марудзіць нельга". Спецпрадстаўнік ЕС цікавіўся, як Еўрапейскі саюз у дадзены момант можа дапамагчы палітвязням у Беларусі.

08:45 19/01/2021


Загрузка...
Загрузка...