АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расійскае выданне «Ведомости» назвала Святлану Ціханоўскую «персонай года»

Расійская дзелавая газета «Ведомости» назвала Святлану Ціханоўскую «Персонай года» ў намінацыі «Прыватная асоба».




Абгрунтоўваючы выбар, рэдакцыя піша: «Ад хатняй гаспадыні да сімвала беларускага пратэсту — кар’ера Святланы Ціханоўскай была ў 2020 годзе імклівай. Але сама яна нічога такога не планавала — біяграфію ёй зрабілі беларускія ўлады».

«Неўзабаве пасля выбараў улады вымусілі яе пакінуць краіну і запісаць відэа з адмовай ад палітычнай дзейнасці. Але ў Літве Ціханоўская абвясціла сябе абраным народам лідарам і заручылася падтрымкай Захаду — выступала ў Еўрапарламенце, сустракалася з рознымі сусветнымі палітыкамі і заклікала ЕС увесці санкцыі супраць Беларусі.

У гэтай самай намінацыі кандыдатам на перамогу газета таксама назвала «беларуса».

«У 2020 годзе высветлілася, што мы ў Расіі шмат чаго не ведаем пра Беларусь. І асабліва пра яе жыхароў. Беларусы спакойныя, добразычлівыя і нязлыя. Любяць чысціню і парадак у доме і ў дзяржаве», — піша выданне.


11:26 26/12/2020


Загрузка...
Загрузка...