АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памерла Марыя Аліева, якую называюць "адным з сімвалаў пратэстнай Серабранкі"

24 лістапада памерла ўдзельніца пратэстаў, сябра БСДП (Грамада) 67-гадовая Марыя Аліева. "Летась яна перанесла інсульт, аднак не магла быць абыякавай да таго, што адбываецца ў краіне, — піша партыйная прэс-служба. — ...Для новай хвалі яна стала адным з сімвалаў пратэстнай Серабранкі".




Аліевай стала блага падчас тэлефоннай размовы, і жанчына згубіла прытомнасць. "Лекары паўгадзіны змагаліся за яе жыццё і спрабававалі яе рэанімаваць, аднак аслаблены арганізм не справіўся", — дадае прэс-служба.

Развітанне з Марыяй Аліевай адбудзецца 26 лістапада з 10:00 да 11:00 у мінскім Доме смутку па вуліцы Куляшова, 12.


14:21 25/11/2020


Загрузка...
Загрузка...