АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўрапарламент правядзе тэрміновыя дэбаты па Беларусі

Інфармацыя пра дэбаты па сітуацыі ў Беларусі з'явілася ў раскладзе Еўрапейскага парламента. 


Тэма дэбатаў, якія адбудуцца 26 лістапада, сфармуляваная так: "Парушэнні правоў чалавека, якія працяшваюцца, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі". Па выніках абмеркавання плануецца прыняць рэзалюцыю.

Раман Бандарэнка памёр у бальніцы 12 лістапада. Туды яго прывезлі з міліцыі ў несвядомым стане. У 31-га гадовага Бандарэнкі была дыягнаставаны цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканін галавы. Ён быў у коме. Яго прааперавалі, але выратаваць не змаглі.

Напярэдадні ўвечары Бандарэнка выйшаў на двор на "Плошчы Перамен", каб разам з суседзямі перашкодзіць невядомым зрэзаць бел-чырвона-белыя стужачкі. Паўстаў канфлікт. Яго штурхнуў невядомы, затым Бандарэнку занеслі ў машыну. Паводле версіі МУС, увечары 11 лістапада паступіў выклік аб бойцы ў двары на вуліцы Чарвякова, "супрацоўнікі міліцыі выявілі 31-гадовага грамадзяніна з цялеснымі пашкоджаннямі" і пазней выклікалі яму хуткую дапамогу.  

Следчы камітэт сцвярждаў, што Бандарэнка быў нецвярозы.  Аднак гэта абвяргае дакумент з бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, які апублікаваў Тэлеграм-канал "Белыя халаты". Акрамя таго, маці Бандарэнкі перадала ў СМІ копію лабараторнага аналізу крыві. Вынікі аналізу таксама пацвярджаюць, што этылавага спірту ў крыві хлопца не было.

19 лістапада Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справц за разгалошванне вынікаў медагляду Рамана Бандарэнкі. У рамках расследавання гэтай справы былі затрыманыя лекар бальніцы хуткай дапамогі і журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.

euroradio.fm
12:09 24/11/2020


Загрузка...
Загрузка...