АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ціханоўская трапіла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету

Брытанская карпарацыя Бі-бі-сі апублікавала свой штогадовы спіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету.

 Ціханоўская трапіла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету
Брытанская карпарацыя Бі-бі-сі апублікавала свой штогадовы спіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету.

У спісе за 2020 год ёсць Святлана Ціханоўская.

«Святлана Ціханоўская — былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, дзе яна ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра пераканаўчую перамогу на выбарах, выклікаўшы пратэсты па ўсёй краіне на фоне пашыраных абвінавачанняў у фальсіфікацыі галасавання. У хуткім часе пасля выбараў, баючыся за бяспеку сваіх дзяцей, Ціханоўская з'ехала з Беларусі ў Літву. Яна працягвае ўзначальваць дэмакратычны рух у выгнанні».

«Ніколі, ні на імгненне, не верце нікому, хто кажа, што вы слабыя. Мы часта не разумеем, якія мы моцныя», — цытуе Бі-бі-сі Святлану Ціханоўскую.

Фота Святланы трапіла на застаўку да артыкула Бі-бі-сі, разам з фота прэм'еры Фінляндыі Саны Марын (дргая злева), Бі-бі-сі.


11:26 24/11/2020


Загрузка...
Загрузка...