АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Выстаўлена абвінавачванне блогеру Міколу Дзядку

Выстаўлена абвінавачванне блогеру і анархісту Міколу Дзядку. Як паведамляе TUT.by, яго абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК).

 Дзядок сваёй віны не прызнае. Ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску.

Пра затрыманне 32-гадовага Міколу Дзядка прэс-служба МУС паведаміла 12 лістапада. Супрацоўнікі ГУБАЗіК знайшлі яго "ў канспірацыйнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна". Яго назвалі "адным з лідараў анархісцкага руху краіны" і прымусілі выказацца перад міліцэйскай відэакамерай. Сваякі Дзядка лічаць, што падчас і пасля затрымання яго збівалі (яны спасылаюцца ў тым ліку і на відэа МУС), таму накіравалі ў Следчы камітэт ліст з просьбай распачаць крымінальную справу па факце збіцця.

Мікола Дзядок — былы палітвязень. У 2011-м быў асуджаны па "справе анархістаў" на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены летам 2015 года.

пераклад euroradio.fm
21:17 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...