АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі 132 палітвязні, дадаліся 5 студэнтаў і выкладчыца

У Беларусі рэкордная колькасць палітвязняў — 132! 23 лістапада праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек.

 Гэта — студэнты БДУІР Анастасія Булыбенка, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Ілля Трахтэнберг, Глеб Фіцнер, а таксама выкладчыца гэтай ВНУ Вольга Філатчанкава. Новыя палітвязні — падазраваныя ў "арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення іх крымінальнага пераследу, а таксама спынення палітычных рэпрэсій у нашай краіне.

euroradio.fm
20:03 23/11/2020


Загрузка...
Загрузка...