АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэта Джорджа Вашынгтона

Пра ягонае затрыманне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Карнейчука, а 2 ночы спецслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і звезлі мужчыну.


Ён паспеў патэлефанаваць бацьку і сказаць, што яму інкрымінуюць КК 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх».

У Мінску разам з Гарэлікам была ягоная жонка-амерыканка Марыса, яна не затрыманая. Дзе цяпер Гарэлік — ніхто не ведае.

Стас Гарэлік — дактарант універсітэта Джорджа Вашынгтона. Ягоныя навуковыя інтарэсы — сучасныя аўтарытарныя рэжымы. Апошнім часам ён шмат пісаў пра беларускія выбары.

Магчыма, гэта неяк звязана са справай палітэхнолага Віталя Шклярава, які быў затрыманы яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі. 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сярод затрыманых ёсць «уладальнікі амерыканскіх пашпартоў, жанатыя на амерыканках, якія працуюць на Дзярждэп».



12:19 12/08/2020


Загрузка...
Загрузка...