АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Менску затрымалі трох журналістаў расейскага «Дождя»

Гэта карэспандэнты Ўладзімір Раменскі, Васіль Палонскі, а таксама апэратар Мікалай Анціпаў.

Расейскі тэлеканал «Дождь» паведамляе пра затрыманьні ў Менску двух сваіх карэспандэнтаў і аднаго апэратара. Пры затрыманьні журналістаў паклалі тварам у асфальт. На відэа бачна, што гэта робяць людзі ў цывільным і ў масках, журналістаў зьвезьлі ў невядомым кірунку.

Раней у Менску затрымалі і пасьля выслалі з Беларусі штатных карэспандэнтаў тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) — Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабянюка.

16:25 09/08/2020


Загрузка...
Загрузка...