АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка: З-пад кантролю нічога не выйдзе. Гэта я вам гарантую

Лукашэнка сёння прагаласаваў на выбарчым участку.




Ён расказаў, што за ноч у краіну не ўпусцілі каля 170 чалавек, грамадзян Украіны і Польшчы. Але былі і расіяне, якія не маглі патлумачыць мэту ўезду.

«Пуцін учора сказаў: мы ў адным чоўне. Не будзем разгойдваць яго — усё будзе нармальна», — кажа Лукашэнка.

«З-пад кантролю нічога не выйдзе. Гэта я вам гарантую. Гэта галоўная задача дзеючай улады, не толькі прэзідэнта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выказаўся ён і наконт інтэграцыі.

«Нацыяналізм і нацыянальныя інтарэсы пераважалі і пераважаюць. Інтэграцыйныя структуры спрацавалі агідна. Вы ўбачылі нейкае адзінства? Пандэмія паказала — спадзявацца трэба на сябе!» — адказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка сказаў, што гэта кампанія была адной з самых складаных.


13:37 09/08/2020


Загрузка...
Загрузка...