АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

15 сутак атрымаў не толькі Статкевіч, асуджаны Вінярскі, Войніч, Урбановіч

15 сутак адміністрацыйнага арышту 1 чэрвеня атрымаў не толькі апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

Як паведамляюць праваабаронцы, на тыя ж 15 сутак былі асуджаны  актывісты Максім Вінярскі і Дзяніс Урбановіч. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". На той жа тэрмін асуджаны Андрэй Войніч, але пакуль няма падрабязнасцяў яго справы.

Як паведамляла Еўрарадыё, на 1350 рублёў быў аштрафаваны раварыст Яўген Гормаш. Ён крычаў "Ганьба!" мінскім даішнікам, якія спынялі аўтамабілі і выпісвалі штрафы кіроўцам, якія сігналамі падтрымлівалі людзей ў чарзе каля Камароўкі жадаючых падпісацца за Святлану Ціханоўскую. Грошы на аплату штрафу былі сабраныя неабыякавымі людзьмі за лічаныя хвіліны.

20:46 01/06/2020


Загрузка...
Загрузка...