АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Бабарыка падаў на Лукашэнку заяву ў Цэнтрвыбаркам

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка падаў у Цэнтрвыбаркам зварот з пералікам фактаў парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі. 



Бабарыка пералічвае факты, калі работнікаў прымушаюць падпісвацца за вылучэнне дзейнага кіраўніка Беларусі. Таксама звяртае ўвагу на агітацыю, якую вёў Аляксандр Лукашэнка і абразы іншых прэтэндэнтаў. 

Бабарыка пералічвае факты, калі работнікаў прымушалі падпісвацца за Лукашэнку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Гродзенскім шклозаводзе "Нёман", Магілёўскім дзяржуніверсітэце, Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні, мінскім тралейбусным парку №4 ды інш. 

Як прыклад агітацыі супраць канкурэнтаў ён прывёў выступ Лукашэнкі 29 траўня на Мінскім трактарным заводзе, які шырока асвятлялі СМІ. Тады Лукашэнка крытычны выказаўся не толькі на адрас Бабарыкі, але і іншых прэтэндэнтаў

"Такім чынам, я, Бабарыка В. Д., быў абвінавачаны ў тым, што нібыта распаўсюджваю не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю ("дробны блеф і падман"), а таксама ў тым, што  мая выбарчая кампанія фінансуецца замежным капіталам, што з'яўляецца безумоўнай падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата прэзідэнта", — піша прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.

Ён просіць ЦВК праверыць парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі. Калі пацвердзіцца выкарыстанне службовага становішча з боку кіраўніка дзяржавы — адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. 

Калі выяівіцца прымус да подпісаў за Лукашэнку, Бабарыка прапануе лічыць несапраўднымі ўсе такія падпісныя лісты. 

Былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" просіць даць яму магчымасць публічна выступіць з абвяржэннем ілжывых звестак ва ўсіх СМІ і на ўсіх тэлеканалах, па якіх былі распаўсюджаныя заявы Лукашэнкі. 

Таксама ён просіць даць магчымасць сваім зборшчыкам подпісаў такі ж доступ, які мае ініцыятыўная група Лукашэнкі — у парцоўны час і на працоўных месцах. 

"Мы хочам зразумець: калі гэта дапушчальна — значыць, гэта дапушчальна для ўсіх кандыдатаў. То бок, я магу дакладна так сама выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс ўсіх прадпрыемстваў? Сапраўды гэтак жа магу абразліва або няправільна выказвацца пра ўсіх прэтэндэнтаў у прэзідэнты і мне таксама за гэта нічога не будзе? Калі мы атрымаем пацверджанне гэтага, значыць, будуць вось такія выбары", — патлумачыў Бабарыка ў каментары TUT.by.

15:34 01/06/2020


Загрузка...
Загрузка...