АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску затрымалі Міколу Статкевіча

31 траўня раніцай на вуліцы Маякоўскага ў Менску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблякавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч.

«Мы ехалі з дому ў Лошыце на Камароўку (там адбываюцца пікету ў падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі. — РС). На вуліцы Маякоўскага, парушашючы ўсе правілы дарожнага руху, мікрааўтобус перагадзіў нам дарогу, прымусіў спыніцца. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальваньня, выцягнулі Міколу і павезьлі ў невядомым кірунку», — распавяла Свабодзе Марына Адамовіч.

Яна зараз знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна і піша заяву пра выкраданьне Міколы Статкевіча.

13:16 31/05/2020


Загрузка...
Загрузка...