АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. 





Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

08:03 31/05/2020


Загрузка...
Загрузка...