АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Трамп ваюе з сацсеткамі. Але гэта не пра цэнзуру, а наадварот

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер падпісаў выканаўчы ўказ, які, як лічаць у Белым доме, дазволіць рэгуляваць дзейнасць сацсетак і пазбавіць іх абароны ад абвінавачванняў у паклёпе, піша bbc.com.

Дакумент, падпісаны Трампам, адмяняе дзеянне параграфа 230 дзеючага ў ЗША Акта, які вызначае нормы паводзін, у прыватнасці і ў сацыяльных сетках (Communications Decency Act). Гэта параграф вызваляе найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі ад адказнасці за змест паведамленняў, змешчаных на створаных імі платформах. Такім чынам, кампаніі Twitter і Facebook, напрыклад, былі абароненыя ад магчымых судовых пазоваў па абвінавачваннях у паклёпе і абароне гонару і годнасці.

Летам мінулага года спроба адміністрацыі прадставіць падобны ўказ правалілася пасля таго, як прадстаўнікі Федэральнай камісіі па гандлі і Федэральнай камісіі па камунікацыях выказалі пратэст, заявіўшы, што падобны крок ператварае Белы дом у «паліцэйскае падраздзяленне». Гэта незалежныя органы, і яны не падпарадкоўваюцца прэзідэнту.

Раней «Твітар» пазначыў два твіты Трамп як не адпаведныя фактам.


07:26 29/05/2020


Загрузка...
Загрузка...