АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Статкевіч анансаваў вялікія пікеты ў нядзелю ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах

«Наша краіна пакрыта йльдом, — кажа Мікола Статкевіч у сваім відэазвароце. — І пад гэтым ільдом гіне ўсё, што паспела прарасці ў пачатку 90-х нацыянальнага, беларускага, гістарычнага, нашага».

У нядзелю 31 мая ў 12:00 ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску каля Камароўкі адбудуцца легальныя пікеты-мітынгі, — зазначае Статкевіч.

«Драматычныя змены непазбежныя. Толькі ад патрыётаў Беларусі залежыць, куды пойдзе сітуацыя», — зазначае ён.

На мінулую акцыю на Камароўцы 24 мая прыйшлі тысячы людзей.


16:28 28/05/2020


Загрузка...
Загрузка...