АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка назваў адстаўку амбасадара Славакіі пасля парада ў Мінску міжнародным скандалам

Пра гэта кіраўнік краіны сказаў на сустрэчы з паслом Сербіі Велька Кавачэвічам, піша Пул першага.


«У нас з'яўляецца ўсё больш сапраўдных сяброў. Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак пасла Славакіі [ён разам з паслом Венгрыі наведаў Парад Перамогі ў Мінску, а затым падаў у адстаўку — Рэд.]. Гэта быў вельмі дастойны ўчынак. Мне, напрыклад, не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, і больш за тое, адправілі ці не адправілі ў адстаўку», — сказаў Лукашэнка.

«Ці [звяртаецца да Макея] яшчэ разглядаюць пытанне? Разглядаюць… Гэта міжнародны скандал. Ён вырас у сям'і патрыёта. Бацька змагаўся з нацызмам, партызанам, наколькі я ведаю, быў… Ну як можна гэтаму чалавеку выстаўляць прэтэнзіі? Слухайце, ну раз так адбылося, то варта прамаўчаць, — абурыўся кіраўнік краіны… — За такія рэчы, такія заявы караць чалавека — гэта не прымальна, тым больш у Славакіі. Гэта як бы сербскі пасол прыйшоў на падобнае мерапрыемства, а яго пакаралі. Ну мы ж свае людзі. Мы ж ваявалі разам супраць нацызму».

Нагадаем, што Ёзэф Мігаш наведаў Парад Перамогі ў Мінску 9 мая, як і пасол Венгрыі. Калі ў МЗС Славакіі пацікавіліся ў дыпламата, чаму ён адправіўся на парад, Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая.

У МЗС Славакіі лічаць, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не расказаўшы аб намеры ўдзельнічаць у парадзе 9 мая ў Мінску.

«Пасол Мігаш папрасіў адхіліць яго ад пасады. Ён парушыў асноўныя прынцыпы сувязі са штаб-кватэрай, не пракансультаваўшыся пра свой удзел у святкаванні гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Мінску, нягледзячы на ​​каардынацыю мясцовай дэлегацыі ЕС», — сказалі тады ў прэс-службе МЗС Славакіі.

Дарэчы, пасол Сербіі Велька Кавачэвіч запомніўся тым, што падчас урачыстай цырымоніі закладкі капсул з зямлёй, сабранай у месцах воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва, якая праходзіла 8 мая ў Мінску ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых, ён адзіны з чыноўнікаў і дыпламатаў быў у медыцынскай масцы.


13:13 28/05/2020


Загрузка...
Загрузка...