АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Да 155 тысячаў: колькі грошай на рахунках прэтэндэнтаў у прэзідэнты

Цэнтрвыбаркам апублікаваў дадзеныя аб першых паступленнях на выбарчыя рахункі прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі.

Прэтэндэнты ў прэзідэнты адкрываюць спецыяльныя выбарчыя рахункі, з якіх яны і фінансуюць дзейнасць у рамках перадвыбарнай гонкі.

Праз тыдзень пасля старту збору подпісаў выбарчыя рахункі адкрыла палова прэтэндэнтаў. Так, на сёння яны ёсць у Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскй, Андрэя Дзмітрыева, Валерыя Цапкалы, Аляксандра Таболіча, Ганны Канапацкай і Сяргея Черачэня.

Больш за ўсё сродкаў паступіла на рахунак Віктара Бабарыкі: 154,9 тысячы рублёў, ужо выдаткавана крыху больш за 23,4 тысяч.

На рахунку Валерыя Цапкалы - 29,2 тысячы рублёў (выдаткавана 1285,57),

Ганны Канапацкай - 3 тысячы рублёў (выдаткавана - 2,4 тысячы).

Нарэшце, у Андрэя Дзмітрыева на рахунак пакуль паступіла толькі два рубля, а астатнім заяўнікам - нічога.

11:22 28/05/2020


Загрузка...
Загрузка...