АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Аляксандр Лукашэнка: "Не трэба перад расіянамі станавіцца на калені"

У Беларусі асвоілі зборку кітайскіх ракет і цяпер распрацоўваюць уласнае ўзбраенне, здольнае паражаць цэлі на далёкасці да 300 кіламетраў. 


Пра гэта Аляксандру Лукашэнку паведамілі падчас наведвання прадпрыемства "ОКБ ТСП" у Мачулішчах. Гэтая арганізацыя займаецца распрацоўкай, вырабам, мадэрнізацыяй і рамонтам сістэм і сродкаў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама высокатэхналагічнай прадукцыі падвойнага прызначэння.

Беларускія вытворцы пакуль што спазняюцца са стварэннем уласных ракет. Аляксандр Лукашэнка прыспешыў іх. "Мы не можам ствараць зброю, па якой мы будзем залежаць ад іншых краін. Ніхто нам гэтую зброю проста так не дасць. Гэта нам яшчэ пашанцавала дамовіцца з кітайцамі, ім трэба пакланіцца за гэта. Але далей залежнасці гэтай быць не павінна", — перадае БЕЛТА яго словы.

Першы доследны ўзор "трохсоткі" вытворцы плануюць выпусціць да верасня. Для выпрабаванні разглядаюцца палігоны ў Кітаі, Казахстане, Узбекістане, Саудаўскай Аравіі. Расіяне, як расказалі кіраўніку дзяржавы, свае палігоны для выпрабаванняў прадастаўляць не хочуць. 

Лукашэнка абурыўся: "Не трэба перад расіянамі станавіцца на калені. Гэта сігнал, калі наш бліжэйшы саюзнік мала таго што не пагадзіўся з намі ракету зрабіць, а палігон не прадастаўляе... Слухайце, гэта пытанне".



18:51 22/05/2020


Загрузка...
Загрузка...