АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Юрась Губарэвіч: Подпісы збіраць не будзем

Юрась Губарэвіч, чыя ініцыятыўная група зарэгістравана ў Цэнтрвыбаркаме, распавёў, чаму яму не патрэбен збор подпісаў. 



- У гэтай кампаніі не стаўлю за мэту рабіць стаўку на збор подпісаў, бо лічу, што гэта злачынства – накіроўваць зборшчыкаў подпісаў хадзіць па кватэрах у сітуацыі, калі пакуль і блізка не бачна, што эпідэмія ідзе ўніз. Той жа беларускі кіраўнік прызнаўся, што як мінімум месяц будзе захоўвацца сённяшні стан. А гэта менавіта той час, калі будуць збірацца подпісы. І любы зборшчык на трэці-чацвёрты дзень становіцца хадзячай біялагічнай зброяй. Ёсць вельмі вялікая рызыка, што ён асабіста заразіцца каронавірусам, а затым гэтую заразу будзе разносіць па дамах. У першую чаргу пацерпіць старэйшае пакаленне, якое больш даверлівае і адкрытае. Таму ўсё гэта – злачынства, і ўдзельнікі праймерыз наогул не будуць накіроўваць сваіх зборшчыкаў збіраць подпісы па кватэрах. Наадварот мы будзем звяртаць грамадскую ўвагу на тое, каб людзі не адчынялі дзверы. 

- Будзеце праводзіць толькі пікеты? 

- Так, выкарыстаем гэтую кампанію для пікетаў, бо гэта не забаронена. У бліжэйшы час будзе вядома, у якіх гарадах і на якіх пляцоўках пройдуць пікеты. Але мэта нашай кампаніі – перанос выбараў. Лічу, што ніводны з прэтэндэнтаў сёння не здольны сабраць 100 тысяч подпісаў. Трэба думаць не пра подпісы, а пра здароўе людзей, таму, на мой погляд, правядзенне выбараў у такой сітуацыі немагчыма. 

- Але ваша каманда будзе на вуліцах збіраць подпісы? 

- Пікеты будуць выстаўлены больш для інфармавання людзей, бо яны даюць магчымасць візуалізацыі і бяспечнай камунікацыі. А збор подпісаў – гэта трэцяя справа. 

- Колькі ў вашай ініцыятыўнай групе чалавек? 

- 121 чалавек – столькі ж, колькі ў іншых удзельнікаў праймерыз Вольгі Кавальковай і Мікалая Казлова. Гэта неабходны мінімум для ініцыятыўнай групы. Тым самым мы хацелі паказаць, што для нас збор подпісаў не галоўнае, мы выступаем за іншае.


07:28 22/05/2020


Загрузка...
Загрузка...