АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску судзяць "кандыдатаў пратэсту" Статкевіча ды іх паплечнікаў

У Мінску 20 траўня праходзяць суды над незарэгістраванымі "кандыдатамі пратэсту" Мікалая Статкевіча ды іх паплечнікамі, піша праваабарончы сайт "Вясна"



Праваабаронцам вядома пра васьмярых затрыманых. Гэта Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, Анжаліка Жалезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі, Юлія Лемехава, Дзмітрый Місюк, Вольга Краўчанка.

Як распавядала Еўрарадыё, іх затрымалі 19 траўня ў Вярхоўным судзе, куды кандыдаты прыехалі абскарджваць сваю нерэгістрацыю. Міліцыянты палічылі непавагай да суда майкі "кандыдатаў пратэсту". На вопратцы было напісанае слова "УБЫВАЙ" з дзвюма кропачкамі над літарай "Б".

Паводле звестак "Вясны", людзі ў цывільным заходзілі ў судовыя залы, дзе ішло абскарджванне пастановаў Цэнтрвыбаркаму, і выводзілі людзей уніз да аўтобуса. Ноч затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Марына Адамовіч, чыю групу ЦВК таксама не зарэгістравала, распавяла, што Вольгу Краўчанка судзілі ў Фрунзенскім судзе сталіцы і аштрафавалі на 135 рублёў (5 базавых велічыняў). Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна зайшла ў судовую залу Вярхоўнага суда без запрашэння. 

Арцём Бабок асуджаны на 7 сутак арышту. Пры гэтым паведамляецца, што ён проста знаходзіўся зале Вярхоўнага суда і на ім нават не было правакацыйнай майкі.

Уладзімір Неўмяржыцкі аштрафаваны на 1350 рублёў (50 базавых), Тамара Патоцкая — на 1080 рублёў (40 базавых), Анжаліка Жалезнякова — на 1215 рублёў (45 базавых).

19:10 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...