АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на свабоду

Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» паведамляе, што гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі быў нечакана вызвалены.

Міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу.

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 траўня і накіравалі адбываць 15 содняў адміністратыўнага арышту за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня (снежаньскія пратэсты ён асвятляў для свайго блогу). Падчас адбыцця адміністратыўнага пакарання над блогерам адбылося яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 содняў арышту. Агулам ён мусіў правесці за кратамі 45 дзён.





12:52 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...