АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ЗША выдзелілі Беларусі 1,7 мільёна даляраў на барацьбу з каранавірусам

ЗША выдзелілі Беларусі 1,7 мільёна даляраў на фінансаванне барацьбы з каранавірусам. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Дзярждэпартамента.


Сродкі прызначаныя для фінансавання падрыхтоўкі лабараторый, актывізацыі выяўлення выпадкаў, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду. Сродкі былі накіраваны праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і Дзярждэпартамэнт.

У Дзярждэпе адзначылі, што за апошнія 20 гадоў ЗША выдзелілі Беларусі больш за 301 млн даляраў.

Сродкі, прадастаўленыя Беларусі, з'яўляюцца часткай дапамогі, прадстаўленай ЗША 120 краінам і міжнародным арганізацыям. У агульнай колькасці з пачатку пандэміі ЗША выдзелілі больш за 900 млн даляраў.

Дапамогу таксама атрымалі і іншыя краіны на постсавецкай прасторы: Украіна атрымала 15,5 млн долараў, Узбекістану выдзелена 3,9 млн, Азербайджану — 3,6 млн, Грузіі — 2,7 млн, Арменіі — 2,3 млн, Туркменістану — 920 тысячаў, Кыргызстану — 900 тысяч.

nn.by
10:50 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...