АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўракамісар заявіў пра "ўнікальны шанец" у Беларусі

Еўракамісар па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархеі заявіў пра "ўнікальны шанец" у Беларусі.

 Ён лічыць, што з-за COVID-19 наша краіна дэманструе зусім іншы падыход у дачыненнях з ЕС, чым было дагэтуль. 19 траўня на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па замежных справах Вархеі заявіў, што беларускі ўрад працуе з Бруселем і "ужо было некалькі кантактаў". Ён нагадаў пра просьбу Мінска аказаць фінансавую дапамогу для барацьбы з наступствамі пандэміі каранавіруса для эканомікі, паведамляе dw.com.

"Яны папрасілі аб макрафінансавай дапамозе, і мы стараемся дапамагчы, — гаварыў еўракамісар. — На жаль, яны не змаглі дамовіцца з МВФ аб дапамозе".

Высвятляецца, што супрацоўніцтва Беларусі і МВФ — абавязковая перадумова для атрымання згаданай дапамогі Еўрасаюза. І як толькі з фондам удасца дамовіцца, улады нашай краіны змогуць спадзявацца на макрафінансавую дапамогу ЕС.

"Я думаю, што ў нас цяпер гістарычная магчымасць сапраўды пераламаць сітуацыю і развіць станоўчы імпульс у нашых адносінах", — сказаў Олівер Вархеі. У той жа час у яго выступе не прагучала, як сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі можа паўплываць на кантакты Мінска і Бруселя.

euroradio.fm
10:22 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...