АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шрайбман: Еўразійская інтэграцыя ўперлася ў столь, адзінага рынку газу можа і не быць

Палітычны аглядальнік і аналітык Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале адзначыў пераломны момант у Еўразійскім саюзе.

Шрайбман: Еўразійская інтэграцыя ўперлася ў столь, адзінага рынку газу можа і не быць
 Расія распаўсюдзіла на яго логіку, з якой прыйшла да Беларусі ў канцы 2018 года — альбо канфедэрацыя, альбо прэферэнцый не будзе.

Нагадаем, Пуцін сказаў, што адзіны тарыф на газ можа быць рэалізаваны на адзіным рынку з адзіным бюджэтам, адзінай сістэмай падаткаабкладання, а такі глыбокі ўзровень інтэграцыі ў ЕАЭС пакуль не дасягнуты.

Гэта значыць, адзначае Шрайбман, што Расія разумее адзіны рынак газу як стварэнне адзіных наднацыянальных органаў, ды яшчэ глыбей, чым у ЕС, дзе няма адзінага бюджэту і падаткаабкладання.

Ніводная краіна ЕАЭС на гэта не пойдзе, лічыць аналітык, а Расія, такім чынам, не пойдзе на адзіныя рынкі газу і нафты.

«За пяць гадоў да дэдлайну Масква прыбірае з ураўнення тую моркву, якая заманіла Мінск у саюз. Спачатку гэта было зроблена на двухбаковым узроўні, цяпер і на ўзроўні пяцёркі», — піша Шрайбман.

Для ЕАЭС гэта азначае дэзынтэграцыю, мяркуе аглядальнік. Постсавецкія краіны не гатовыя дзяліцца суверэнітэтам, а Расія не гатовая без гэтых уступак дзяліцца прэферэнцыямі на сваю сыравіну.

«2019-2020 гады павінны ўвайсці ў гісторыю Беларусі як гады знешнепалітычнага працверажэння. Усё становіцца на свае месцы», — піша Шрайбман.

пераклад nn.by
08:12 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...