АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Відэаблогеру Ціханоўскаму, які знаходзіцца за кратамі, дадалі 15 сутак арышту

Відэаблогеру Сяргею Ціханоўскаму ("Краіна для жыцця"), які знаходзіцца за кратамі, дадалі 15 сутак арышту, паведамляе TUT.by. Яго пакаралі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. За якое менавіта, пакуль невядома (у канцылярыі суда не змаглі ўдакладніць).

Ціханоўскі вядомы сваімі відэаролікамі пра жыццё людзей у рэгіёнах Беларусі, дзе паказвае рэальны стан рэчаў, дае магчымасць ім выказацца. У траўні прайшла хваля затрыманняў герояў ролікаў блогера і проста людзей, якія прыходзілі на сустрэчы з ім. 6 траўня быў затрыманы каля Магілёва і сам Сяргей Ціханоўскі, яго адвезлі ў Гомель адбываць раней прысуджаны 15-суткавы адміністрацыйны арышт. Атрымліваецца, што на волю ён мусіць выйсці толькі 5 чэрвеня.

Ціханоўскі заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК падала яго жонка Святлана. Аднак групу не зарэгістравалі на падставе таго, што на дакументах няма подпісу Ціханоўскага (да яго ў ізалятар не дапускалі адваката, і ён іх проста фізічна не мог падпісаць). Тады замест Сяргея на выбары пайшла яго жонка.

18:11 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...