АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Як будуць нерэгістраваць Бабарыку": жонка Сяргея Дубаўца атрымала дзіўны званок

Журналіст і літаратар Сяргей Дубавец распавёў пра дзіўны тэлефонны званок, які атрымала 16 траўня яго жонка. 



"Жонцы патэлефанавалі «са штаба Бабарыкі» (яна ўпісалася ў ініцыятыўную групу) і папрасілі зверыць звесткі. Не супаў год нараджэння і адна лічба ў нумары пашпарта. Ведаю, што гэта нерэальна, бо Таня ў такіх справах педантычная, пагатоў у гэтай сітуацыі, дзе ўсё фальсіфікуецца. Ну і прыпісаць сабе 9 гадоў яна не магла, натуральна", — распавядае ён у "Фэйсбуку".

Дубавец мяркуе, што гэтае тэлефанаванне можа быць падрыхтоўкай да таго, каб не зарэгістраваць ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі.

Напярэдадні Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў адразу восем ініцыятыўных груп "кандыдатаў пратэсту" менавіта на падставе праверачных тэлефанаванняў. Супрацоўніка ЦВК распавяла, што сябры ініцыятыўных груп не маглі назваць прозвішчы палітыкаў, за якіх збіраліся агітаваць. Прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла, якія прысутнічалі на пасяджэнні, сцвяпджаюць, што правяральшчыца задавала пытанні блытана.

Еўрарадыё патэлефанавала на нумар, які паведаміў Сяргей Дубавец. Дзяўчына, якая падняла слухаўку, распавяла, што як такога выбарчага штаба ў Віктара Бабарыкі пакуль няма (верагодна, таму, што яго ініцыятыўная група яшчэ не зарэгістраваная), але яна сапраўды займаецца абзвонам тых, хто запісаўся ў ініцыятыўныю групы экс-банкіра. Што праўда, ні на адно пытанне журналіст не атрымаў канкрэтнага адказу.

Аднак, верагодна, у гэтым выпадку праверкай звестак, пададзеных праз анлайн-форму, займаюцца менавіта людзі з каманды Віктара Бабарыкі. Гэта працуе так: у правяраючага перад вачыма дакладныя звесткі, але калі ён тэлефануе чалавеку, ён адмыслова паведамляе іх з памылкамі. Калі той, каго правяраюць, выпраўляе памылкі — значыць, ён сапраўды запісаўся ў ініцыятыўную групу і падаў пра сябе дакладныя звесткі.

Тэлефон, з якога званілі жонцы Сяргея Дубаўца, у сённяшнім посце ў тг-канале Бабарыкі ўказаны як нумар для даведак.

09:57 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...