АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У «Галоўным эфіры» БТ навіна пра сьмерць Юрыя Зісера доўжылася 15 сэкундаў

Інфармацыя пра сьмерць заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера ў выніковай навіннай праграме тыдня «Галоўны эфір» прагучала на 61-й хвіліне — у 22.01.

Вядоўцы праграмы — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і Вікторыя Сянкевіч прамовілі два сказы пра ягоную сьмерць — на фоне партрэта Юрыя Зісера. Вядоўцы ўклаліся ў 15 сэкундаў эфірнага часу, перадае svaboda.org

Юры Зісер, заснавальнік Tut.by. Фота зроблена 15 верасьня 2019 году. 
09:12 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...