АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Праціўнікі акумулятарнага завода зноў правялі сустрэчу ў цэнтры Брэста

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 17 траўня правялі сустрэчу ў Брэсце. У чарговай акцыі ў цэнтры горада прынялі ўдзел каля 120 чалавек, паведамляюць naviny.by.



Людзі, якія сабраліся, абмяркоўвалі суды, якія адбыліся над праціўнікамі акумулятарнага завода. Цягам тыдня ў Брэсце было разгледжана 12 адміністрацыйных спраў, у выніку якіх актывісты атрымалі штрафы ў памеры ад 30 да 110 базавых велічынь (ад 810 да 2 970 рублёў).

10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПауэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Ужо больш за два гады гараджане змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якое негатыўна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі.

16:47 17/05/2020


Загрузка...
Загрузка...