АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Някляеў — пра Цапкалу і Бабарыку: можа, ім стала сорамна так жыць

Пісьменнік, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў выказаўся наконт з'яўлення ў беларускай палітыцы былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы і ўжо былога банкіра Віктара Бабарыкі. Яны заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.


Някляеў у інтэрв'ю Радыё Свабода кажа, што ацэньвае іх рашэнне "не так канспіралагічна, як большасць тых, хто ўжо ацаніў". "У нас жа як: з'яўляецца ў палітыцы новы чалавек, дык першая задача — яго спляжыць, — кажа пісьменнік. — Вось, маўляў, Бабарыка сказаў, што рана ці позна Беларусі давядзецца падпісаць [з Расіяй] трыццаць першую інтэграцыйную карту. Дык адно — сказаць, а іншае — падпісаць".

Уладзімір Някляеў мяркуе, што палітычная рыторыка можа быць "супрацьлеглай палітычным намерам". Як вядома, Цапкала, каб правесці выбарчую кампанію, прадаў свой дом, а Бабарыка сышоў з пасады старшыні праўлення "Белгазпрамбанку". "І што я па гэтых дзеяннях... павінен думаць? — працягвае Някляў. — Што хлопцы такія хітразадыя? А чаму я не магу думаць, што ім гэтаксама, як некалі мне, стала сорамна, немагчыма жыць тым жыццём, якім жывем, і яны вырашылі яго змяніць? Рызыкнуць, паспрабаваць".

Пісьменнік кажа, што будзе думаць пра новых палітыкаў лепш, калі ўсе думаюць горш.

08:12 17/05/2020


Загрузка...
Загрузка...