АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Лідзе пасля 7 сутак арышту на волю выйшаў фельчар-праўдаруб

У Лідзе пасля 7 сутак арышту на волю выйшаў фельчар-праўдаруб Павел Палейчык, які працуе на "хуткай". Ён заявіў, што адправіць яго "на суткі" загадаў начальнік мясцовай міліцыі.

1 из 3
Як паведамляе Радыё Свабода, за краты Палейчык трапіў упершыню. Ён прызнаецца, што спачатку "разгубіўся крыху".

Як паведамляла Еўрарадыё, фельчара абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які прыязджаў у Ліду. Падчас стрыму Павел Палейчык расказаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца мясцовыя медыкі падчас эпідэміі каранавіруса. 7 траўня яго пасля працоўнай змены выклікалі ў міліцыю і затрымалі, суд адбыўся на наступны дзень.

"Я спадзяваўся, што штраф заплачу, і ўсё, — кажа svaboda.org Павел. — Калі абвясцілі, што 7 сутак арышту, разгубіўся. Я першы раз у такой сітуацыі, упершыню ў жыцці... Мяне трэсла. Першыя тры дні ўвогуле цяжка было".

У Лідзе пасля сустрэчы з Ціханоўскім (сам ён знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам у Гомелі) за кратамі апынуліся 5 чалавек. Палейчык расказвае, што "палітычных" трымалі асобна.

"Спачатку я з адным чалавекам сядзеў, потым чатыры дні адзін быў у камеры, — працягвае сваю гісторыю фельчар. — У апошні дзень мяне перавялі ў іншую камеру, дзе быў асуджаны таксама. У камерах ужо ведалі, што мы "палітзняволеныя“... Я зусім не ведаю, што адбывалася гэтыя сем дзён. Там поўная ізаляцыя, на вуліцу не выйсці нават".

09:44 15/05/2020


Загрузка...
Загрузка...