АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Бабарыка заявіў, што ў ягоную ініцыятыўную групу запісаліся 5500 чалавек

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка напісаў у сваім фэйсбуку, што ў ягоную ініцыятыўную групу запісаліся 5500 чалавек. Паводле яго, дасягнутая першая пастаўленая мэта.

Бабарыка, які абвясціў аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты, збіраецца падаць дакументы ў ЦВК 15 траўня – у апошні дзень рэгістрацыі, перадае "Белсат".

«Тое, што зрабілі вы – ужо стала часткай новай гісторыі нашай роднай краіны! Ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не паказвала такіх вынікаў на старце», – звярнуўся ён да сваіх прыхільнікаў.

Усяго за папярэднія 4 дні ў ЦВК падалі дакументы 34 асобы.


09:38 15/05/2020


Загрузка...
Загрузка...