АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Актывіста АГП асудзілі на 12 сутак за ўскладанне кветак да помніка "Кацюшы"

Аршанскі суд прысудзіў 12 сутак арышту актывісту АГП Міхаілу Чамураку, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі. 



У нядзелю ў Оршы мелася прайсці акцыя кармлення галубоў на цэнтральнай плошчы, піша сайт orsha.eu. Такія акцыі набылі папулярнасць у Брэсце, а потым распаўсюдзіліся і на іншыя беларускія гарады.  

На плошчы сабралося каля 10 чалавек. Да іх падышоў міліцыянт і папярэдзіў пра недапушчальнасць несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Пасля кароткай размовы з міліцыянтам прысутныя пакінулі плошчу і пайшлі да помніка "Кацюшы". Там яны ўсклалі кветкі і разышліся. 

13 траўня ўдзень аршанскія міліцыянты прыехалі дадому да Чамуракі ў Дуброўна і прывезлі яго ў Оршу. Жонцы актывіста некалькі гадзін не паведамлялі пра яго месцазнаходжанне, а потым сказалі, што ён ужо ў судзе. 

Суд прызнаў актывіста ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі і адправіў "на суткі". Вызваліць яго павінны 25 траўня каля 14:00.

09:21 14/05/2020


Загрузка...
Загрузка...